wd wp Пошук:

Джасур Ільхамавіч Ісхакаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісхакаў. Джахур (Жахур) Ільхомавіч Ісхакаў — узбекскі акцёр

, сцэнарыст, кінарэжысёр і драматург . Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР (1986)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1947 года ў Ташкенце[1]. Бацькам Джасура быў філосаф і педагог Ільхом Ісхакаў, а маці, Хабіба Зіяханава, хоць і працавала ўсё жыццё ўрачом-стаматолагам, у вольны час актыўна займалася перакладамі. Між іншым, яна пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары(руск.) бел.» Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах(руск.) бел.» Д. Галсуорсі, многае з рускай мовы, таксама яна пісала ўласныя творы[2].

З дзяцінства Д. Ісхакаў займаўся кіно, здымаў аматарскія фільмы(руск.) бел., мультыплікацыю[1]. Атрымліваў розныя прызы на кінафестывалях[1].

У маладзёжных выданнях апублікаваў шэраг апавяданняў і вершаў, займаўся карыкатурай[1].

Пасля заканчэння школы вучыўся на архітэктурным факультэце Ташкенцкага палітэхнічнага інстытута(руск.) бел., але неўзабаве перайшоў у Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут імя А. Астроўскага(руск.) бел. на факультэт рэжысуры[1].

Працаваў на студыі «Узбектэлефільм(узб.) бел.». З 1975 года працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Узбекфільм(руск.) бел.»[3].

Працаваў у кіно рэдактарам, асістэнтам і другім рэжысёрам. Пасля службы ў войску быў прыняты на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве[1].

Па вяртанні ў Ташкент, ён адразу ж уключыўся ў актыўны кінапрацэс, працуючы над стварэннем дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў, якіх у агульнай складанасці ён адздымаў больш за трыццаць як дакументаліст, і адзінаццаць як аніматар. Вырашальную ролю ў яго станаўленні як сцэнарыста, а затым пастаноўшчыка мастацкіх стужак адыграла творчае збліжэнне з адным з самых бачных кінарэжысёраў Узбекістана Эльёрам Ішмухамедавым(руск.) бел. і выдатным сцэнарыстам Адэльшай Агішавым(руск.) бел.[4].

Сям’я

Жанаты з Мастурой Ісхакавай[5], рэжысёрам радыё і журналістам. Маюць траіх дзяцей:

Творчасць

Па сцэнарыях Д. Ісхакава знята больш за трыццаць дакументальных і шэсць анімацыйных фільмаў, шэраг сюжэтаў для сатырычнага кіначасопіса[1].

Аўтар шэрагу тэатральных п’ес, апавяданняў і песень[1].

Фільмаграфія

Акцёр

Рэжысёр

Сцэнарыст

Літаратурная і тэатральная дзейнасць

Джасур Ісхакаў пісаў сюжэты для сатырычных кіначасопісаў «Наштар(руск.) бел.» і «Зумраша», у яго творчым актыве некалькі тэатральных п’ес, пастаўленых у тэатрах Ташкента: «Прадаецца на злом», «Мардзікор», «Пончыкі для Анжы», «Буталок», «Азбука для маленькіх пешаходаў»[4].

Д. Ісхакаў піша апавяданні і эсэ, якія друкуюцца ў замежных і ўзбекскіх часопісах, газетах «Звезда Востока(руск.) бел.», «Хумо», «На досуге», «Даракчи(руск.) бел.» і іншых выданнях[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
  2. Хабиба Зияханова (руск.)
  3. Джасур Исхаков (руск.)
  4. 1 2 3 Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
  5. Джасур Исхаков: 25 лет без СССР вместили в себя грандиозно много (руск.)
  6. Сардор Исхаков (руск.)
  7. Эльдор Исхаков: «Легкие пути не для меня» (руск.)
  8. Эльсевар Исхакова (руск.)
  9. «День истины», ждем фильм (руск.)
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 Исхаков Жасур Архівавана 13 лістапада 2018. (руск.)
  11. Джасур Исхаков (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Кінарэжысёры Узбекістана
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Драматургі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Драматургі Узбекістана
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка