wd wp Пошук:

Джанет Джаган

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джанет Джаган (англ.: Janet Rosenberg Jagan, 20 кастрычніка 1920, Чыкага, ЗША — 28 сакавіка 2009, Джорджтаўн, Гаяна) — гаянскі палітык, прэм’ер-міністр Гаяны (1997), прэзідэнт Гаяны (1997−1999).

Біяграфія

Нарадзілася 20 кастрычніка 1920 года ў Чыкага ў буржуазнай яўрэйскай сям’і нашчадкаў эмігрантаў з Венгрыі і Румыніі, якая належала да верхавіны сярэдняга класа. Хоць яе бацькі прытрымліваліся кансерватыўных поглядаў і заўсёды галасавалі за рэспубліканцаў, Джанет з юнацтва адчувала сімпатыі да марксізму. Вучылася ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.

У 1943 годзе выйшла замуж за Чэддзі Джагана, будучага прэзідэнта Гаяны, а ў тыя гады — зубнога лекара, і пераехала ў Гаяну, дзе першыя 10 гадоў працавала медсястрой. У 1950 годзе стала адным з заснавальнікаў Народнай прагрэсіўнай партыі Гаяны (марксісцкай арыентацыі), з 1950 па 1970 гады — генеральны сакратар партыі.

У 1953 годзе была ўпершыню абрана ў парламент (ад акругі Эсекіба). У 1955 годзе, калі брытанскія каланіялісты адмянілі канстытуцыю і зрушылі сфармаваны НВП ўрад, Джаган была арыштавана на паўгода. У 1957 годзе была ізноў абрана ў парламент, пасля чаго прызначана міністрам аховы здароўя і працы Гаяны. У 1963—1964 гадах — міністр унутраных спраў Гаяны. Пасля прыходу да ўлады ў 1964 годзе Народнага нацыянальнага кангрэса Гаяны (ННК) — адна з лідараў апазіцыі. У 1973—1997 гадах- рэдактар ​​агульнанацыянальнай газеты «Mirror». З 1975 па 1997 гады — дэпутат парламента. У 1993 годзе ўдастоена вышэйшага ордэна краіны — «За заслугі».

У 1992 годзе Чэддзі Джаган быў абраны прэзідэнтам Гаяны. Пасля яго смерці ў сакавіку 1997 года Джанет Джаган стала прэм’ер-міністрам і віцэ-прэзідэнтам. Атрымаўшы перамогу на прэзідэнцкіх выбарах восенню таго ж года, стала чацвёртым прэзідэнтам Гаяны. У жніўні 1999 года сышла ў адстаўку з пасады прэзідэнта пасля перанесенага сардэчнага прыступу. Паводле канстытуцыі, в. а. прэзідэнта стаў прэм’ер-міністр Бхарат Джагдэа.

Да Джанет Джаган, яўрэйцы па нацыянальнасці і перакананай камуністкі, заўсёды ставіліся з падазрэннем ў ЗША; яна займала бачнае месца ў шырока распаўсюджаных тэорыях «яўрэйскай змовы». У Гаяне ж яна па-ранейшаму папулярная. У 1997 годзе ЮНЕСКА узнагародзіла Джаган залатым медалёмя імя Гандзі за дзейнасць па ўмацаванні міру, развіццю дэмакратыі і барацьбу за правы жанчын.

Зноскі

  1. 1 2 Janet Jagan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Janet Rosenberg Jagan // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Janet Jagan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.nytimes.com/2009/03/30/world/americas/30jagan.html?_r=1&src=tp

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Жанчыны-прэзідэнты
Катэгорыя·Прэзідэнты Гаяны
Катэгорыя·Памерлі ў Гаяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыкага
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка