wd wp Пошук:

Джанет Гейнар

Джанет Гейнар (англ.: Janet Gaynor, 6 кастрычніка 1906 — 14 верасня 1984) — амерыканская актрыса

, першая ўладальніца прэміі «Оскар».

Біяграфія

Лаура Гейнар нарадзілася ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Калі яна была яшчэ дзіцем, яе сям’я пераехала ў Сан-Францыска. Скончыўшы школу ў 1923 годзе, Глорыя вырашыла зрабіць сабе бліскучую кар’еру. Пачала яна з таго, што перабралася ў Лос-Анджэлес, дзе працавала ў абутковай краме, атрымліваючы 18 $ у тыдзень. Неўзабаве ёй удалося атрымаць невялікія ролі ў некалькіх фільмах, у тытрах яе імя нават не значылася. Так працягвалася два гады, і толькі ў 1926 годзе яна знялася ў невялікай ролі ў нямым фільме «Джонстаўнская паводка». У тым жа самым годзе яна была адабрана ў лік WAMPAS Baby Stars. Гэта дапамагло ёй прыцягнуць увагу рэжысёраў, якія сталі запрашаць яе на больш сур’ёзныя ролі.

На працягу аднаго года Гейнар стала адной з вядучых зорак Галівуду. Яе ролі ў фільмах «Сёмае неба» (першы з дванаццаці фільмаў, у якім яна знялася з акцёрам Чарльзам Фарэлам), «Узыход сонца» і «Вулічны анёл» (таксама з Чарльзам Фарэлам), прынеслі ёй «Оскара» ў 1928 годзе. Гэта быў адзіны раз у гісторыі кінапрэміі «Оскар», калі ўзнагарода была ўручана за ўсе працы акцёра за год, а не толькі за канкрэтны фільм.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119075482 // Janet Gaynor — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 Janet Gaynor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119075482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Актрысы нямога кіно
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Hollywood Forever
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных