wd wp Пошук:

Джакавацка-Осіецкая архідыяцэзія

Джа́кавацка-О́сіецкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Diacovensis et Osijekensis, харв.: Đakovačko-osječka nadbiskupija) — каталіцкая архідыяцэзія-мітраполія лацінскага абраду ў Харватыі з цэнтрам у горадзе Джакава. Адна з пяці архідыяцэзій краіны. Суфраганнымі дыяцэзіямі мітраполіі з’яўляюцца Пожажская дыяцэзія ў Харватыі і Срэмская дыяцэзія ў суседняй Сербіі.

Гісторыя

Ёсіп Юрай Штросмаер

Архідыяцэзія гістарычна ўзыходзіць да Срэмскай дыяцэзіі, заснаванай у IV стагоддзі ў рымскім горадзе Сірміум (цяпер Срэмска-Мітравіца, Сербія). Пасля пасялення на гэтых землях славян і прыняцця імі хрысціянства дыяцэзія захавалася. У XVI стагоддзі ўся яе тэрыторыя была заваявана туркамі, дыяцэзія скасавана. Пасля адваявання Славоніі ў туркаў у пачатку XVIII стагоддзя Срэмская дыяцэзія была адноўлена, у 1773 годзе яна была аб’яднана з Баснійскай дыяцэзіяй і падпарадкавана Заграбскай мітраполіі. У другой палове XIX стагоддзя дыяцэзію ўзначальваў выдатны дзеяч каталіцкай царквы гэтага перыяду Ёсіп Юрай Штросмаер, які высока шануецца ў сучаснай Харватыі за актыўную дзейнасць у сферы нацыянальна-культурнага адраджэння.

У 1963 годзе дыяцэзія была пераназваны ў Джакавацка-Срэмскую дыяцэзію . 18 чэрвеня 2008 года дыяцэзія была ўзведзена ў статус архідыяцэзіі-мітраполіі і пераназвана ў архідыяцэзію Джакавацка-Осіецкую, у якасці суфраганных дыяцэзій ёй былі падпарадкаваны Пожажская і Срэмская дыяцэзія з цэнтрам у сербскай Срэмска-Мітравіцы.

Сучасны стан

Паводле звестак на 2013 год у Джакавацка-Осіецкай архідыяцэзіі налічвалася 546 000 каталікоў (85,2 % насельніцтвы), 255 святароў і 153 прыходу[2]. Кафедральным саборам архідыяцэзіі з’яўляецца Сабор Св. Пятра ў Джакаве. Кафедральны сабор — адзін з сямі сабораў краіны, якія носяць ганаровы статус «малой базілікі». У наш час архідыяцэзію ўзначальвае архібіскуп мітрапаліт Джура Храніч.

Ардынарыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Vatican Information Service(англ.)
  2. Статыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Харватыі
Катэгорыя·Славонія