wd wp Пошук:

Джавані Сеганціні

Джавані Сеганціні (італ.: Giovanni Segantini; 15 студзеня 1858, Арка паблізу Трэнта - 28 верасня 1899, на гары Шафберг, Пантрэзіна ў Энгадзіне) — італьянскі мастак-пейзажыст, пісаў карціны ў пуантылісцкай тэхніцы, працаваў у розныя гады ў стылях рэалізму і сімвалізму.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў беднай сям’і. Вучыўся жывапісу ў вячэрняй школе пры Акадэміі ды Брэра ў Мілане. У 1886 годзе вызначаецца з тэматыкай твораў: мастака прывыбліваюць далёкія краявіды з сялянамі і пастухамі, выкананыя пуантылісцкімм «кропкавым» стылем. Яскрава гэта выяўляецца ў «Альпійскім трыпціху», які складаецца з палотнаў «Прырода», «Жыццё», «Смерць». Змест і форма яго карцін паказваюць на значную ўвагу, з якой працаваў мастак пры дэталізацыі малюнка. Неаднаразова звяртаўся да рэлігійнай тэматыкі: «Вячэрнія гукі» (Ave Maria) (1887, Мершвіл, прыватны збор).

Зварот мастака да сімвалізму адчуваецца перш за ўсё ў яго карціне «Злыя маці». У пазнейшых працах Сеганціні, акрамя сімвалісцкіх элементаў, лёгка адгадваюцца таксама тэндэнцыі югендстылю.

Пахаваны ў вёсцы Малоя. На гранітнай пліце мастака высечана: “Мастацтва і любоў перамагаюць час” (італ. Arte ed amore vincono il tempo).

Галерэя

Зноскі

  1. Сегантини Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Граўбюндэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Пуантылізм
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-сімвалісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мадэрн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Трэнта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных