Джавані Па́скалі (італ.: Giovanni Pascoli; 31 снежня 1855, Сан-Маўра Паскалі, Італія — 6 красавіка 1912) — італьянскі паэт. Прафесар ва ўніверсітэтах Месіны (з 1897), Пізы (з 1902), Балонні (з 1905).
У зборніках вершаў «Тамарынд» (1891), «Першыя вершы» (1897), «Песні Кастэльвек’ё» (1903), «Застольныя паэмы» (1904), «Оды і гімны» (1906) і інш. праявіліся паэтызацыя штодзённасці, імпрэсіянісцкія рытмы, жывое адчуванне прыроды, шчырасць перажыванняў. У многіх яго вершах заклікі да «хрысціянскага сацыялізму», брацтва людзей перад пагрозай вайны, спробы адысці ад рэчаіснасці ў свет успамінаў, дэкадэнцкія матывы, туманная сімволіка. У «Канцонах караля Энцыо» (1908), «Італійскіх паэмах» (1911), «Паэмах Рысарджымента» (1913) апявае гісторыю Італіі.
Джавані Паскалі ў Вікіцытатніку | |
Джавані Паскалі ў Вікікрыніцах | |
Джавані Паскалі на Вікісховішчы |