wd wp Пошук:

Джабхат аль-Акрад

Джабхат аль-Акрад («Брыгады курдскага фронту»; курд.: Enîya Kurdan) — арганізацыя курдскіх паўстанцаў, якая адносіцца да сірыйскай апазіцыі і прымае актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі ў баях супраць баевікоў IДIЛ. Уваходзіць у Джэйш-ат-Тувар і Дэмакратычныя сілы Сірыі.

Месца дыслакацыі

Ваенізаваная арганізацыя дзейнічае пераважна ў раёнах тых мухафаз, дзе пераважае курдскі народ, альбо ў раёнах, якія адрозніваюцца мяшаным этнічным складам, у асноўным, у мухафазах Алепа і Рака. Баявыя брыгады гэтай арганізацыі кантралююць асобныя вобласці пераважна па-за межамі квазi-аўтaномных курдскіх анклаваў у курдскix гарах, а таксама ў кантонах Джазіра і Кобань ў самаабвешчанай Федэрацыі Паўночнай Сірыі — Рожава, якія кантралююць Атрады народнай самаабароны (YPG) і іншыя ірэгулярныя вайсковыя атрады, падпарадкаваныя Вышэйшаму курдскаму савету. Вобласці пад кантролем Джабхат аль-Акрад уключаюць у сябе сельскія раёны ў асноўным на поўнач і ўсход ад Алепа, асобныя раёны ў самім Алепа, вобласць Гэт-Тэль-эль-Аб’яд у паўночнай частцы мухафаз Рака і некаторыя кварталы ў самой Эр-Рацы.

Стварэнне

Гэтая баявая група сфармавалася ў 2013 годзе як брыгада Сірыйскай свабоднай арміі[1][2], супраціўніцы Сірыйскай Арабскай арміі, якая абараняе легітымны ўрад Сірыі. Яе касцяк складалі атрады курдскіх і арабскіх перабежчыкаў, якiя дэзерціравалi з шэрагаў сухапутных сіл Сірыі на пачатковым этапе грамадзянскай вайны. З моманту стварэння гэтая арганізацыя курдскага апалчэння захоўвала цесныя сувязі з Дэмакратычным саюзам (PYD), у тым ліку ўзгадняючы баявыя дзеянні з ваенізаваным крылом гэтай партыі.

Выключэнне з ССА

Па некаторых звестках, Джабхат аль-Акрад была выключаная з Ваеннага савета Алепа, якім кіравалі прадстаўнікі Сірыйскай свабоднай армii 16 жніўня 2013 года ў сувязі з тым, што арганізацыя падтрымлівала цесныя кантакты з Дэмакратычным саюзам[3]. Нагодай для варожага стаўлення да брыгады курдскага фронту сталі няспынныя сутыкненнi ў паўночнай частцы Сірыі паміж групоўкамі суніцкіх мяцежнікаў і атрадамі курдскага ваенізаванага апалчэння (YPG).

Дзейнасць з 2014 па 2016 год

У пачатку 2014 г. пасля некалькіх месяцаў бяздзейнасці Джабхат аль-Акрад паспрабаваў наладзіць узаемадзеянне з падраздзяленнямі Сірыйскай свабоднай арміі і іншым фракцыямі мяцежнікаў, наступаючы на ​​пазіцыі IДIЛ. 17 лютага стала вядома, што падчас бітвы ў Алепа ў раёне Ашраф загінуў камандзір Джабхат-аль-Акрад, Ала Джаба, чые перадавыя атрады ўтрымлівалі кварталы, дзе жывуць сотні тысяч курдаў пераважна з правінцыі Афрын. 28 лютага 2014 года IДIЛ адступіў ад межаў Аазаза, які быў узяты сіламі Джабхат аль-Акрад, а таксама Паўночнай Штармавой брыгадай (курд. Liwa Asifat al-Shamal) і Брыгадай Аль-Таўхід[4]. Атрады Джабхат-аль-Акрад публічна пагражалі пакінуць Алепа і Эр-Раку ў выпадку, калі іншыя атрады мяцежнікаў не акажуць ім падтрымку[5].

У красавіку 2015 года Брыгады курдскага фронту налічвалі ў сваім складзе каля 7 000 байцоў. 3 мая 2015 года яны аб’ядналіся з групоўкамі руху Хазм, звязанага з Сірыйскім рэвалюцыйным фронтам, а таксама батальёнам «Паўночнае сонца» і драбнейшымі групоўкамі Сірыйскай свабоднай арміі, сфармаваўшы Армію рэвалюцыянераў[6].

8 чэрвеня 2016 года Джабхат аль-Акрад сфармавалі батальён пакутнікаў Джыа Ахрас, які складаецца выключна з жанчын[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kurdish Jabhat al-Akrad’s commander: Islamic-Jihadist groups in Syria have hijacked FSA Архівавана 1 лютага 2014. undpi.org (english)
  2. Al-Qaeda brutality, Kurdish fighter beheaded Архівавана 22 жніўня 2013. firatnews.com (english)
  3. van Wilgenburg, Wladimir. FSA Removes Jabhat al-Akrad From Council (нявызн.). Transnational Middle-East Observer (16 жніўня 2013).
  4. van Wilgenburg, Wladimir. Syrian Kurds, rebels find common enemy in ISIS (нявызн.) (недаступная спасылка). Al Monitor (27 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2014. Праверана 16 May 2014.
  5. Rebels demand help as fighting rages against ISIS in Ghouta (нявызн.), The Daily Star (3 July 2014). Праверана 9 July 2014. Архівавана 25 ліпеня 2018.
  6. Hasan Mustafa. An Analysis of Jaish al-Thuwar (The Army of Revolutionaries) – A Component of the Syrian Democratic Forces (нявызн.) (16 лістапада 2015). Праверана 4 December 2015.
  7. ‫عفرين- اختتام دورة عسكرية لنساء مناطق الشهباء (كتيبة الشهيدة جيان احرص)‬ — YouTube
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Курдыстан
Катэгорыя·Ірэгулярныя войскі
Катэгорыя·Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе