wd wp Пошук:

Двухбакова-сіметрычныя

Двухбакова-сіметрычныя ці білатэральныя (Bilateria) — раздзел жывёл, да якога адносяцца ўсе двухбакова-сіметрычныя тыпы (левая частка цела адпавядае правай). Гэты прынцып не адносіцца да асобных непарных унутраных органаў (напр. сэрца ў чалавека).

Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.

Супрацьпастаўляюцца раздзелу двухбакова-сіметрычных іншыя раздзелы, прадстаўнікі якіх не праяўляюць сіметрыі або з’яўляюцца радыяльна-сіметрычнымі.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Класіфікацыя жывёл
Катэгорыя·Сіметрыя (біялогія)
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта