wd wp Пошук:

Дванадзясятыя святы

Дванадзяся́тыя свя́ты — дванаццаць найважнейшых пасля Вялікдня свят у праваслаўі. Прысвечаны падзеям зямнога жыцця Ісуса Хрыста і Багародзіцы, уваходзяць у лік вялікіх свят, у Тыпіконе пазначаны чырвоным крыжам у поўным крузе . Маюць свае прадсвяты, пасвяты і адданні.

Пералік і тыпы свят

Дванадзясятыя святы (які, паводле храналогіі царкоўнага года, пачынаецца 1 (14) верасня[1]):

Большасць дванадзясятых свят непераходныя, гэта значыць маюць фіксаваную дату. У залежнасці ад тэматыкі, усе дванадзясятыя святы з’яўляюцца або Гасподнімі, або Багародзічнымі[2] — Гасподскія паводле статусу вышэй за Багародзічныя. У богаслужэнні гэта праяўляецца наступным чынам: калі Гасподскія святы выпадаюць на нядзелю, тое спяваецца адна толькі святочная служба, нядзельная адмяняецца, а ў Багародзічныя святы службы злучаюцца, пры гэтым прыярытэт мае нядзельная служба. Акрамя таго, на Літургіі ўсе Гасподскія святы маюць асобыя святочныя антыфоны і ўваходныя вершы, а на вячэрні ў сам дзень свята — урачысты ўваход з кадзілам дзеля Вялікіх пракіменаў.

Структура свят

Акрамя самога дня свята, амаль усе дванадзясятыя святы маюць дадатковыя асаблівыя дні:

Некаторым з Гасподскіх свят, акрамя таго, папярэднічаюць і завяршаюць асаблівыя суботы і тыдні (нядзельныя дні).

Усе дванадзясятыя святы маюць па адным дні прадсвята, за выключэннем:

Колькасць дзён пасвята бывае неаднолькавай — ад 1 да 8 дзён, у залежнасці ад блізкасці адных свят да іншых, ці да дзён паста. Апошні дзень пасвята носіць назву аддання свята і адрозніваецца ад астатніх дзён пасвята большай урачыстасцю богаслужэння, маючы ў службе большую частку спеваў і малітваў самога свята.

Зноскі

  1. Дні ў гэтым артыкуле прыведзены так, як прынята ў сучаснай РПЦ, гэта значыць прыведзена чысло па юліянскім календары (старым стылі) і затым дата, якой гэта чысло адпавядае паводле грыгарыянскага злічэння у XX і XXI стагоддзях. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што толькі частка памесных праваслаўных цэркваў (ці юрысдыкцый — гл. Старастыльныя цэрквы), у тым ліку Руская, працягвае прытрымлівацца юліянскага календара; большасць жа іншых, уключаючы Канстанцінопальскую, перайшлі ў XX стагоддзі на новаюліянскі каляндар. Для такіх цэркваў першая прыведзеная дата таксама з’яўляецца днём святкавання па грыгарыянскім календары.
  2. Далёка не ўсё Гасподскія і Багародзічныя святы з’яўляюцца Дванадзясятымі і Вялікімі; некаторыя з іх з’яўляюцца сярэднімі і нават малымі святамі.
  3. Тыпікон (Масква, 2002 г., стар. 1019 ҂аѳ҃ι) у сераду 6-га тыдня пасля Вялікдня (адданне свята Вялікдня) прадугледжвае спяванне трох канонаў: Вялікдня з ірмасам на 6,сляпога на 4 і прадсвята Ушэсця на 4. Аднак у многіх храмах праводзіцца толькі велікоднае богаслужэнне.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дванадзясятыя святы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ