Даўя́ты Вялі́кія[1] (трансліт.: Daŭjaty Vialikija, руск.: Довьяты Великие) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ахрэмавецкага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Ёды Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
Перад вайной у 1941 у вёсцы жыло 158 чалавек у 21 двары[4]. У кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 18 дамоў, забіта 5 чалавек[4].