wd wp Пошук:

Дахнарскае

Дахна́рскаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка, прыкладна за 10 км на поўнач ад Полацка, каля вёскі Рудня.

Плошча паверхні 0,47 км², даўжыня 0,89 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,71 км. Найбольшая глыбіня возера 1,7 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 73,8 км². Аб’ём вады ў возеры 0,5 млн. м³.

Катлавіна Дахнарскага возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера пераважна сплавінныя, у паўночнай частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 10—20 да 200—250 метраў. Дно плоскае, выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю таўшчынёй каля 3,6 м.

Возера дыстрофнае, праточнае. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера працякае рака Дахнарка (прыток Дрысы), упадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта