wd wp Пошук:

Дафін

Герб дафінаў

Дафі́н (фр.: Dauphin), цалкам дафін Францыі (фр.: Dauphin de France) ці дафін В’енскі (фр.: Dauphin de Viennois) — з XIV стагоддзя тытул спадчынніка французскага прастола (але толькі нашчадка дзеючага караля).

Тытул вядомы ў Францыі з ранняга Сярэднявечча. На гербе графа Гіга IV В’енскага быў намаляваны дэльфін (фр.: dauphin), і граф атрымаў мянушку «Le Dauphin». Затым тытул «Дафін В’енскі», які пайшоў ад гэтай мянушкі, атрымлівалі ў спадчыну графы В’енскія. Вобласць, якой яны кіравалі, атрымала назву Дафінэ. У 1349 годзе дафіны В’енскія прадалі тытул французскай кароне з умовай, што тытул будуць насіць спадчыннікі прастола.

Першым дафінам Францыі (спадчыннікам французскай кароны) стаў будучы кароль Францыі Карл V, сын Жана II Добрага. У далейшым гэты тытул насілі спадчыннікі прастола, якія з’яўляліся прамымі нашчадкамі кіруючых каралёў (сынамі, унукамі, праўнукамі); калі спадчыннікам быў брат, пляменнік ці іншы сваяк караля, ён не насіў тытула дафіна. Тытул захоўваўся да 1791 года, калі быў пасля ўвядзення ў Францыі недаўгавечнай канстытуцыйнай манархіі 1791—1792 гг. заменены на тытул «каралеўскі прынц» (Prince Royal).

Тытул быў адноўлены ў 1814 годзе пры Рэстаўрацыі Бурбонаў, але спачатку толькі тэарэтычна, бо Людовік XVIII быў бяздзетны. Пасля яго смерці ў 1824 дафінам Францыі стаў сын Карла X Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, які насіў тытул да 1830 года. Пасля Ліпеньскай Рэвалюцыі 1830 года тытул быў канчаткова скасаваны і зноў заменены на «каралеўскі прынц».

Тытул жонкі спадчынніка — Дафіна (фр.: Dauphine).

Спіс Дафінаў Францыі

Партрэт Імя Спадчыннік караля Дата нараджэння Калі стаў Дафінам Калі спыніў быць Дафінам Дата смерці Іншыя тытулы, пакуль быў Дафінам Троннае імя Дафіна
Шарль, Першы Дафін ФранцыіЖан II Добры21 студзеня 133822 жніўня 13508 красавіка 1364
стаў каралём
16 верасня 1380Герцаг НармандыіКарл VЖанна дэ Бурбон
Жан, Другі Дафін ФранцыіКарл V7 чэрвеня 136621 снежня 1366 —
Шарль, Трэці Дафін ФранцыіКарл V3 снежня 136816 верасня 1380
стаў каралём
21 кастрычніка 1422Карл VI
Шарль, Чацвёрты Дафін ФранцыіКарл VI26 верасня 138628 снежня 1386 —
Шарль, Пяты Дафін ФранцыіКарл VI6 лютага 139213 студзеня 1401Герцаг Гіенскі —
Луі, Шосты Дафін ФранцыіКарл VI22 студзеня 139713 студзеня 140118 снежня 1415Герцаг Гіенскі —Маргарыта Бургундская
Жан, Сёмы Дафін ФранцыіКарл VI31 жніўня 139818 снежня 14155 красавіка 1417Герцаг Турэнскі —Жаклін Эно
Шарль, Восьмы Дафін ФранцыіКарл VI22 лютага 14035 красавіка 141721 кастрычніка 1422
стаў каралём
22 ліпеня 1461Граф ПанцьеКарл VII
Луі, Дзявяты Дафін ФранцыіКарл VII3 ліпеня 142322 ліпеня 1461
стаў каралём
30 жніўня 1483Людовік XIМаргарыта Шатландская;
Шарлота Савойская
Франсуа, Дзясяты Дафін ФранцыіЛюдовік XI1466 —
Шарль, Адзінаццаты Дафін ФранцыіЛюдовік XI30 чэрвеня 147030 жніўня 1483
стаў каралём
7 красавіка 1498Карл VIII
Шарль-Арлан, Дванаццаты Дафін ФранцыіКарл VIII11 кастрычніка 149216 снежня 1495 —
Шарль, Трынаццаты Дафін ФранцыіКарл VIII8 верасня 14962 кастрычніка 1496 —
Франсуа, Чатырнаццаты Дафін ФранцыіКарл VIIIліпень 1497 —
Франсуа, Пятнаццаты Дафін ФранцыіФранцыск I28 лютага 151810 жніўня 1536Герцаг Брэтонскі як Францыск III —
Анры, Шаснаццаты Дафін ФранцыіФранцыск I31 сакавіка 151910 жніўня 153631 сакавіка 1547
стаў каралём
10 ліпеня 1559Герцаг Арлеанскі, Герцаг БрэтонскіГенрых IIКацярына Медычы
Франсуа, Сямнаццаты Дафін ФранцыіГенрых II19 студзеня 154431 сакавіка 154710 ліпеня 1559
стаў каралём
5 снежня 1560Кароль-кансорт ШатландыіФранцыск IIМарыя Шатландская
Луі, Васямнаццаты Дафін ФранцыіГенрых IV27 верасня 160114 мая 1610
стаў каралём
14 мая 1643Людовік XIII
Луі-Дзьёданэ, Дзевятнаццаты Дафін ФранцыіЛюдовік XIII5 верасня 163814 мая 1643
стаў каралём
1 верасня 1715Людовік XIV
Луі, Вялікі Дафін, Дваццаты Дафін ФранцыіЛюдовік XIV1 лістапада 166114 красавіка 1711 —Марыя Ганна Баварская
Луі, Дваццаць першы Дафін ФранцыіЛюдовік XIV16 жніўня 168214 красавіка 171118 лютага 1712Герцаг Бургундскі —Марыя-Адэлаіда Савойская
Луі, Дваццаць другі Дафін ФранцыіЛюдовік XIV8 студзеня 170718 лютага 17128 сакавіка 1712Герцаг Брэтонскі —
Луі, Дваццаць трэці Дафін ФранцыіЛюдовік XIV15 лютага 17108 сакавіка 17121 верасня 1715
стаў каралём
10 мая 1774Герцаг АнжуйскіЛюдовік XV
Луі-Фердынанд, Дваццаць чацвёрты Дафін ФранцыіЛюдовік XV4 верасня 172920 снежня 1765 —Мары-Тэрэза-Рафаэла Іспанская;
Марыя Жазефа Саксонская
Луі-Агюст, Дваццаць пяты Дафін ФранцыіЛюдовік XV23 жніўня 175420 снежня 176510 мая 1774
стаў каралём
21 студзеня 1793Герцаг БерыйскіЛюдовік XVIМарыя-Антонія Аўстрыйская
Луі-Жазеф, Дваццаць шосты Дафін ФранцыіЛюдовік XVI22 кастрычніка 17814 чэрвеня 1789 —
Луі-Шарль, Дваццаць сёмы Дафін ФранцыіЛюдовік XVI27 сакавіка 17854 чэрвеня 17891 кастрычніка 1791
тытул зменены на Каралеўскі прынц
8 чэрвеня 1795Герцаг НармандыіЛюдовік XVII
Луі-Антуан, Дваццаць восьмы Дафін ФранцыіКарл X6 жніўня 177516 верасня 18242 жніўня 1830
стаў каралём/адрокся
3 чэрвеня 1844Герцаг АнгулемскіЛюдовік XIXМарыя Тэрэза Французская
Партрэт Імя Спадчыннік Дата нараджэнне Калі стаў Дафінам Калі перастаў быць Дафінам Дата смерці Іншыя тытулы, пакуль быў Дафінам Троннае імя Дафіна

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Францыі
Катэгорыя·Дафіны
Катэгорыя·Дафіны Францыі