wd wp Пошук:

Дасо Дасі

Дасо Дасі (італ. Dosso Dossi, сапраўднае імя італ. Джавані дзі Нікола дэ Лютэры; каля 1490, Мантуя — 1542, Ферара) — італьянскі жывапісец і гравёр эпохі Поздняга Адраджэння, найбуйнейшы прадстаўнік ферарскай школы.

Біяграфія

Вучыўся ў Ларэнца Косты і ў майстэрні Джарджонэ, сфарміраваўся як жывапісец пад уплывам венецыянскіх майстроў. Працаваў разам з Беліні, Тыцыянам, Раманіна. З 1516 года — афіцыйны жывапісец ферарскага двара. Амаль усё жыццё правёў на службе ў герцагаў Эстэ: Альфонса I д’Эстэ, Эрколе II д’Эстэ, дзе займаўся не толькі жывапісам, але выконваў дыпламатычныя даручэнні. Разам з братам Бацістай ён пісаў для герцагаў міфалагічныя кампазіцыі, партрэты, ствараў дэкаратыўныя фрэскі і роспісы сцен палацаў і замкаў. Роспісы і фрэскі да цяперашняга моманту практычна не захавалася. Найбольш цікавым бокам у творчасці Дасі з’яўляецца яго цікавасць да разгорнутага пейзажнага фону, часам займае панавальнае становішча ў карціне («Меліса», 1515, Галерэя Баргезэ).

Аб’ядноўваючы традыцыі ферарскай і венецыянскай школ жывапісу, пісаў адзначаныя падвышанай эмацыйнасцю і рамантычнай усхваляванасцю карціны з міфалагічнымі, алегарычнымі, рэлігійнымі сцэнамі, часта змешчанымі на фоне паэтычна-казачнага, прасякнутага рухам пейзажа (“Апалон і Дафэ «Юпітэр, Меркурый і Дабрадзейнасць», 1518, Музей Гісторыі мастацтва, Вена; «Бахус», 1524, Прыватны збор; «Паэт і муза», Лонданская Нацыянальная галерэя). Большасць кампазіцый спелага Дасі адрознівае бліскучы халодны жывапіс, моц крыху цяжкавагавых фігур, перагрузка дэкаратыўнымі дэталямі («Правасуддзе», Дрэздэнская карцінная галерэя, «Святы Себасцьян»; Пінакатэка Брэра, Мілан).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 17 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мантуі
Катэгорыя·Памерлі ў 1542 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Модэна
Катэгорыя·Памерлі ў Ферары
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта