wd wp Пошук:

Дарэмскае Евангелле

Распяцце ў Дарэмскім Евангеллі

Дарэмскае Евангелле — вельмі няпоўнае астраўное(англ.) бел. Евангелле VII стагоддзя, цяпер захоўваецца ў Кафедральнай бібліятэцы Дарэмскага сабора (MS A.II.17). Адно фоліа гэтага рукапіса цяпер у Кембрыджскім Каледжы Магдалены(англ.) бел. (Pepysian MS 2981). Толькі два цалкам аформленыя фоліа захаваліся: Распяцце (самае старажытнае ў англійскім мастацтве) і Інцыпіт Евангелля ад Іаана, але абодва яны знаходзяцца ў дрэнным стане. Верагодна, першапачаткова Евангелле ўтрымлівала партрэты евангелістаў(англ.) бел. і дывановыя старонкі, як і ў іншых падобных астраўных Евангеллях. Манускрыпт быў створаны ў Ліндзісфарне(англ.) бел. і патрапіў у Дарэм, калі манахі Ліндзісфарна рушылі ў туды з-за набегаў вікінгаў. Дарэмскае Евангелле было напісана тым жа пісцом, які напісаў Евангелле з Эхтэрнаха(руск.) бел..

У Дарэмскай кафедральнай бібліятэцы захоўваецца яшчэ фрагмент Евангелля(англ.) бел., які часам называюць «Дарэмскім Евангеллем», але часцей сустракаецца назва «Дарэмскім Фрагментам Евангелля».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Творы VII стагоддзя
Катэгорыя·Дарэм (Англія)
Катэгорыя·Кнігі VII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Англасаксонскае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты