wd wp Пошук:

Дарыюш Дудка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дарыюш Дудка (польск.: Dariusz Dudka; нар. 9 снежня 1983, Костшын над Одран, Польшча) — былы польскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2004—2012).

Кар’ера

Клубная

Пачаў займацца футболам у родным горадзе. У 1999 годзе перайшоў у клуб «Аміка», дэбютаваў у Экстраклясе 15 красавіка 2000 года ў матчы супраць «Руха» Радзёнкаў. Правёў шэсць гадоў у клубе і быў прададзены ў папулярны польскі клуб «Вісла» (Кракаў). У сезоне 2007/08 перамог у чэмпіянаце Польшчы разам з «Віслай». 26 чэрвеня 2008 года, ён быў прададзены ў французскі клуб «Асер» за 2,225 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. У 2012 годзе свабодным агентам перашоў у склад іспанскага клуба «Левантэ».

Пасля прагляду Дудка падпісаў двухмесячны кантракт з англійскім клубам «Бірмінгем Сіці» 31 кастрычніка 2013 года[4]. Пасля з’яўлення толькі ў 2 матчах і сканчэння кантракту ігрок з’ехаў у Польшчу, дзе заключыў пагадненне з клубам «Вісла» (Кракаў).

15 чэрвеня 2015 года перайшоў у стан чэмпіёна Польшчы — пазнаньскага «Леха». Пасля сезона 2015/16 перастаў з’яўляцца ў складзе, з 2017 года гуляў за рэзервовую каманду «Леха» ў Трэцяй лізе. Завяршыў кар’еру ў 2019 годзе.

Міжнародная

У зборнай Польшчы дэбютаваў 7 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША, які скончыўся з лікам 1:1. Дарыюш з’яўляецца ўдзельнікам чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008 і 2012 гадоў. Пасля таварыскай сустрэчы супраць зборнай Украіны (0:1), разам з Артурам Боруцам і Радославам Маеўскім быў выдвараны са зборнай за парушэнне рэжыму[5].

Зноскі

  1. DARIUSZ DUDKA // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. Дудка переходит в Осер. football.ua
  4. Blues bring in top Pole Архівавана 6 лістапада 2013.. Birmingham City F.C.
  5. Трое игроков сборной Польши выдворены из команды. soccernews.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Асер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Аміка Уронкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лех II Познань
Катэгорыя·Ігракі зборнай Польшчы па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Польшчы
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісла Кракаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Бірмінгем Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Левантэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Лех Познань
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Костшыне над Одран