wd wp Пошук:

Даржы

Даржы́[1] (трансліт.: Daržy, руск.: Доржи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Гісторыя

За 1 км на поўнач ад вёскі, на дзюне («Боркава Гара») правабярэжнай поймы р. Дзітва размешчана стаянка нёманскай культуры эпохі неаліту. Памеры 95 х 60 м. Знойдзены крамянёвыя прылады і розначасовая кераміка.

Каля паўночна-заходняга краю дзюны, на невялікім павышэнні размяшчалася крэмнеапрацоўчая майстэрня памерам 30 х 20 м. Знойдзена вялікая колькасць крамянёвых сколаў і адшчэпаў, адбойнікі, нуклеусы, гатовыя крамянёвыя прылады, фрагменты керамікі. Датуецца 3 тыс. да н.э. На месцы стаянкі сустракаецца кераміка позняга этапа зарубінецкай культуры, магчыма, сляды селішча.

Рэшткі, верагодна, другога селішча выяўлены на левым беразе р. Дзітва ва ўрочышчы Ваўкелі. Знойдзена ляпная кераміка VI — IX стст. і кругавая кераміка эпохі Кіеўскай Русі.

Гаспадарка

Ільнозавод і завод мяса-касцяной мукі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Даржы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Лідскага раёна
Ганчарскі сельсавет