wd wp Пошук:

Даратэя Вірэр

Даратэ́я Ві́рэр (ням.: Wierer Dorothea, нар. 3 красавіка 1990, Бруніка) — італьянская біятланістка, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў змяшанай эстафеце, абсалютная чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2011.

Юніёрскія і моладзевыя дасягнення

Дэбютны для Вірэр юніёрскі чэмпіянат праходзіў у яе на радзіме ў Італіі ў Мартэл-Валь Мартэла. Аднак, асаблівага поспеху для Даратэі ён не прынёс — лепшым вынікам апынулася толькі дзесятае месца ў індывідуальнай гонцы. Але ўжо ў наступным 2008 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету ў нямецкім Рупольдынгу ў індывідуальнай гонцы яна атрымала сваю першую перамогу. Яшчэ праз год у канадскім Кенмар у спрынце займае чацвёртае месца, аднак у пераследзе выйграе свой другі залаты медаль юніёрскіх чэмпіянатаў.

У гэтым жа годзе дэбютуе на Кубку IBU, дзе на другім этапе ў Оберціліахе, дзе фінішуе 34-й і 21-й адпаведна ў індывідуальнай гонцы і спрынце. У 2010 годзе чэмпіянат склаўся для Даратэі няўдала. Толькі раз патрапіўшы ў дзясятку, яе лепшым вынікам становіцца шостае месца ў індывідуальнай гонцы. Таксама ў гэтым сезоне яна выступала на двух этапах Кубка IBU, здолеўшы на хатнім этапе ў Мартэла заняць высокае 11-е месца. У 2011 годзе яна літаральна ў адну брамку абыграла ўсіх саперніц, выйграўшы рэкордныя усе 3 залатыя медалі, акрамя таго, выступала на этапе Кубка IBU ў Оберціліахе, дзе заняла 4-е і 5-е месцы.

Выступленні на Кубку свету

Дэбютнай гонкай для Вірэр стаў спрынт, які прайшоў у нямецкім Оберхофе у студзені 2009 года. У гэтай гонцы італьянка стала 69-й з двума штрафнымі кругамі. У сезоне 2008/2009 прымала ўдзел у яшчэ адной гонцы Кубка свету — перадалімпійскім спрынце ў Вістлеры, але там стала толькі 72-й.

У алімпійскім сезоне Даратэя не прымала ўдзел у гонках Кубка свету, затое на другім этапе сезона 2010—2011 ў Хохфільцэне яна ўпершыню трапіла ў склад італьянскай эстафеты, які стаў дзевятым, а Вірэр бегла завяршальны этап. На пятым этапе Кубка свету ў Рупольдынгу італьянка заваявала першыя ў кар’еры ачкі Кубка свету — у спрынтарскай гонцы яна стала 24-й, а ў пераследзе адкацілася на 37-ю пазіцыю, набраўшы такім чынам 21 ачко ў агульным заліку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Біятланісты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па летнім біятлоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы