wd wp Пошук:

Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Данііл Мірошнікаў (нар. 1 лістапада 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» (у арэндзе з «Гомеля»).

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.

У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху»[3]. Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух»[4] і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[5]. 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба.

У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[6], аднак хутка зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі і быў паўторна адпраўлены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2021 года арэнда абаронцы ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана, але ўжо з брэсцкага «Руха»[8]. Заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[9].

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[10]. У ліпені 2022 года быў аддадзеныў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[11].

Міжнародная кар’ера

У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)дубльДынамаБеларусь96
2018дубльДынамаБеларусь70
2019 (1)Д2РухБеларусь10
2019 (2)Д1Энергетык-БДУБеларусь10
2020Д1Энергетык-БДУБеларусь231
2021Д1Энергетык-БДУБеларусь261
2022 (1)Д1ГомельБеларусь30

Зноскі

  1. Daniil Miroshnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://dynamo-brest.by/player/daniil-miroshnikov
  3. Защитник брестского “Динамо” на правах аренды перешел в “Рух”
  4. Мирошников вернулся в брестское “Динамо” из аренды в “Рухе”
  5. “Энергетик-БГУ” арендовал у брестского “Динамо” защитника
  6. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
  7. Брестское “Динамо” продлило контракт с Мирошниковым и вновь отдало футболиста в аренду “Энергетику-БГУ”
  8. “Энергетик-БГУ” продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой
  9. Даниил Мирошников вернулся в «РУХ» из аренды Архівавана 17 снежня 2021.
  10. Мирошников пополнил ряды “Гомеля”
  11. “Гомель” отдал Мирошникова в аренду брестскому “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст