wd wp Пошук:

Данія на конкурсе песні Еўрабачанне 2013

Эмілі дэ Форэст

Данія прымала ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у Мальмё, Швецыя. Дацкі прадстаўнік быў абраны праз нацыянальны фінал Dansk Melodi Grand Prix, арганізаваны Danmarks Radio (DR). Эмілі дэ Форэст прадставіла Данію з песняй «Only Teardrops». Данія выйшла з першага паўфіналу ў фінал, дзе атрымала перамогу з 281 балам.

Dansk Melodi Grand Prix 2013

На наступны дзень пасля правядзення фіналу конкурсу песні Еўрабачанне 2012, 15 мая, DR пацвердзіў свой ​​удзел у наступным конкурсе. Па выніках суперфіналу Dansk Melodi Grand Prix Эмілі дэ Форэст набрала 26 балаў, заняла 1-е месца і стала прадстаўніком Даніі на Еўрабачанні 2013.

Месца Выканаўца Песня Балы
1 Эмілі дэ Форэст «Only Teardrops» 26
2 Mohamed Ali «Unbreakable» 19
3 Simone «Stay awake» 15
Frederikke «Jeg har hele tiden vidst det»
Brinck «Human»
Kate Hall «I'm not alone»
Louise Dubiel «Rejs dig op»
Daze «We own the universe»
Jack Rowan feat. Sam Gray «Invincible»
Albin «Beautiful to me»

На конкурсе Еўрабачанне

Эмілі дэ Форэст называлася галоўным фаварытам конкурсу ў букмерскіх (William Hill , Ladbrokes і іншыя) прагнозах[1][2][3][4].

Для забеспячэння справядлівага распаўсюджвання квіткоў у паўфінале «Еўрабачання» было вырашана, што Данія будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале 14 мая пад нумарам 5.[5]

У паўфінале Эмілі дэ Форэст кваліфікавалася ў фінал, заняўшы першае месца са 167 баламі.

У фінале Эмілі дэ Форэст выступала пад нумарам 18 і заняла першае месца з 281 балам.[6] Яна атрымала балы ад усіх краін акрамя Сан-Марына, у тым ліку 12 ачкоў ад 8-мі краін. Эмілі дэ Форэст выступала басанож у суправаджэнні двух барабаншчыкаў (якія гралі на малым перанасным і вялікім стацыянарным барабанах) і флейтыста.

Галасаванне

Галасы, атрыманыя Даніяй

Галасы, атрыманыя Даніяй (1-ы паўфінал)
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Нуль балаў — няма.

Галасы, атрыманыя Даніяй (фінал)
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Нуль балаў — Сан-Марына.

Галасы ад Даніі

Першы паўфінал

12 балаў Расія
10 балаў Нідэрланды
8 балаў Украіна
7 балаў Бельгія
6 балаў Малдова
5 балаў Чарнагорыя
4 бала Аўстрыя
3 бала Ірландыя
2 бала Літва
1 бал Эстонія

Фінал

12 балаў Нарвегія
10 балаў Нідэрланды
8 балаў Швецыя
7 балаў Расія
6 балаў Грэцыя
5 балаў Бельгія
4 бала Мальта
3 бала Украіна
2 бала Фінляндыя
1 бал Ісландыя

Зноскі

  1. Фавориты Евровидения-2013: прогнозы букмекеров Архівавана 8 чэрвеня 2013.
  2. Букмекеры определились с десяткой фаворитов «Евровидения-2013»
  3. Европа затаила дыхание: определены фавориты «Евровидения-2013»
  4. Букмекеры включили Огневич в тройку фаворитов «Евровидения-2013» Архівавана 7 чэрвеня 2013.
  5. Running order Malmö 2013 to be determined by producers | News | Eurovision Song Contest — Malmö 2013
  6. Eurovision Song Contest 2013 Grand Final | Year page | Eurovision Song Contest — Malmö 2013

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Данія на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013