wd wp Пошук:

Даніла Цюрк

Даніла Цюрк (славенск.: Danilo Türk; нар. 19 лютага 1952, Марыбар) — славенскі юрыст, спецыяліст у галіне міжнароднага права, дыпламат. 11 лістапада 2007 года абраны прэзідэнтам Славеніі, 23 снежня 2007 г. афіцыйна заступіў на пасаду, змяніўшы Янеза Дрноўшэка.

Скончыў юрыдычны факультэт Люблянскага ўніверсітэта (1975). У 1982 абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне міжнароднага права. Аўтар кнігі «Прынцып неўмяшальніцтва ў міжнародныя адносіны і міжнародным праве» (Любляна, 1984) і каля 100 артыкулаў, у тым ліку па пытаннях правоў чалавека, правоў меншасцяў, выкарыстання сілы дзяржавамі, ГАТТ і інш. Чытаў лекцыі ва універсітэтах Еўропы і ЗША.

З 1984 працаваў у сістэме ААН — быў членам падкамісіі па прадухіленні дыскрымінацыі і абароне меншасцяў, у 1990 займаў пасаду яе старшыні. З’яўляўся спецыяльным дакладчыкам гэтай падкамісіі па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1988—1992) і па праве на свабоду і выраз меркаванняў (1989—1992).

Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі, у 1992—2000 быў яе пастаянным прадстаўніком у ААН.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141824832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Danilo Türk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141824832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Славеніі
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА
Катэгорыя·Члены Камітэта па правах чалавека, ААН
Катэгорыя·Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Члены Падкамісіі па заахвочванні і абароне праў чалавека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Прэзідэнты Славеніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі