У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мышко. Данута Рамуальдаўна Мышко (дзявоч. Сцяцкевіч, нар. 26 жніўня 1963, г. Гродна) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1993). Дацэнт (1999).
Нарадзілася ў Гродне ў сям’і рабочага. Вучылася ў СШ № 4 і № 14. Скончыла аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага ўніверсітэта (1985).
Настаўнічала ў 8-годцы ў в. Нязбодзічы і ў Поразаўскай спецшколе-інтэрнаце Свіслацкага раёна (1985-87). У 1987-89 выкладала на кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта. З 1989 — на кафедры польскай філалогіі гэтага ўніверсітэта.
Скончыла завочна аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі навук у 1992. Дысертацыя кандыдата філалагічных навук прысвечана філасофскім аспектам навуковай фантастыкі С. Лема[1].
Друкуецца з 1989. Вывучае гісторыю і сучасны стан польскай паэзіі. Выдала навучальны дапаможнік для студэнтаў «Польская паэзія другой паловы XVIII стагоддзя» (Гродна, 1997). Аўтар навучальна-метадычных выданняў па гісторыі польскай літаратуры.