Данузла́ў (укр.: Донузлав, крымскатат.: Doñuzlav, Донъузлав) — самае глыбокае возера ў Крыме і найбуйнейшае возера Чарнаморскага раёна Аўтаномнай Рэспублікі Крым, належыць да Тарханкуцкай групы азёраў.
Тып агульнай мінералізацыі — салёнае, на крайняй поўначы прэснае. Паходжанне — тэктанічнае. Цяпер возеру больш адпавядае вызначэнне ліман, бо з 1961 года (пасля злучэння з морам) узровень агульнай мінералізацыі змяніўся да мінералізаваных вод (салёнае), таксама змены адбыліся ў берагавой расліннасці.
У 1961 годзе быў прарыты 200-метровы канал для злучэння возера з Чорным морам.
6 сакавіка 2014 года расійскія акупацыйныя войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 сваіх караблі «Ачакаў» і «Шахцёр». 7 сакавіка яны затапілі яшчэ адно судна, а 13 сакавіка — чацвертае спісанае судна. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу караблёў Ваенна-марскіх сіл Украіны.