wd wp Пошук:

Данузлаў

Данузла́ў (укр.: Донузлав, крымскатат.: Doñuzlav, Донъузлав) — самае глыбокае возера ў Крыме і найбуйнейшае возера Чарнаморскага раёна Аўтаномнай Рэспублікі Крым, належыць да Тарханкуцкай групы азёраў.

Тып агульнай мінералізацыі — салёнае, на крайняй поўначы прэснае. Паходжанне — тэктанічнае. Цяпер возеру больш адпавядае вызначэнне ліман, бо з 1961 года (пасля злучэння з морам) узровень агульнай мінералізацыі змяніўся да мінералізаваных вод (салёнае), таксама змены адбыліся ў берагавой расліннасці.

Гісторыя

Праход да Чорнага мора

У 1961 годзе быў прарыты 200-метровы канал для злучэння возера з Чорным морам.

Крымскі крызіс 2014 года

6 сакавіка 2014 года расійскія акупацыйныя войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 сваіх караблі «Ачакаў» і «Шахцёр». 7 сакавіка яны затапілі яшчэ адно судна, а 13 сакавіка — чацвертае спісанае судна. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу караблёў Ваенна-марскіх сіл Украіны.

Зноскі

  1. Проба соляў была ўзята ў 27 жніўня 1955 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Крыма
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных