wd wp Пошук:

Дамір Зломісліч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дамір Зломісліч (басн.: Damir Zlomislić; нар. 20 ліпеня 1991, Коніц, Боснія і Герцагавіна) — баснійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Зрыньскі» з Мостара.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў клубе «Шыракі Брыег». Пасля двух гадоў, праведзеных у арэндах у клубах ГОШК (Габела) і «Графін» (Улашым), у сезоне 2012/13 замацаваўся ў складзе каманды, выйграў з ёй Кубак Босніі і Герцагавіны.

Улетку 2013 года перайшоў у харвацкую «Рыеку». Выступаў за гэты клуб у Лізе Еўропы (9 матчаў, 1 гол). Са жніўня 2013 года па сакавік 2014 года не гуляў з-за траўмы. Пасля вяртання не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, і ў лютым 2015 года быў аддадзены ў арэнду румынскаму клубу «Брашоў» да канца сезону. Сезон 2015/16 таксама правёў у арэндзе, цяпер у «Істры 1961».

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі клуб «Газіянтэп ББ», аднак у пачатку 2017 года вярнуўся ў «Шыракі Брыег», з якім другі раз выйграў Кубак. У чэрвені 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска[4]. У складзе салігорскай каманды стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з «Шахцёрам», хутка разам з іншым футбалістам салігорцаў Дражанам Багарычам адправіўся ў «Шыракі Брыег», з якім у лютым афіцыйна падпісаў кантракт[5]. У ліпені 2018 года перайшоў у сербскую «Вайводзіну».

У ліпені 2019 года зноў вярнуўся ў Бонію і Герцагавіну, далучыўшыся да «Зрыньскага».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Босніі і Герцагавіны.

Дасягненні

Зноскі

  1. Damir Zlomislic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Damir Zlomislić // FBref.com
  3. Damir Zlomislic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. “Шахтер” объявил о подписании контракта с боснийским хавбеком Зломисличем
  5. Зломислич подписал контракт с ФК “Широки Бриег”, Багарич ждет документы из Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Брашоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Зрыньскі Мостар
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Босніі і Герцагавіне
Катэгорыя·Ігракі ФК Селье і Бело Улашым
Катэгорыя·Футбалісты Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Істра 1961
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайводзіна
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыракі Брыег
Катэгорыя·Ігракі ФК Газіянтэп ББ
Катэгорыя·Ігракі ФК ГОШК Габела
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыека
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы