wd wp Пошук:

Дамінік Мараўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мараўскі.

Дамінік Мараўскі (каля 1760 — 4 чэрвеня 1801) — акцёр, тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з шляхецкага роду герба «Наленч». Мяркуецца, што нарадзіўся ў Вялікай Польшчы. У пошуках фартуны прыбыў у Вільню, паступіў у адкрыты ў 1785 годзе Войцехам Багуслаўскім публічны тэатр. Выконваў абавязкі суфлёра, граў невялікія ролі. Ажаніўшыся з актрысай Марцыянай Корвель, разам з ёй сабраў уласную трупу, гастраляваў з ёй у Менску (1787—1788), Любліне (1791), Гародні (1791), Вільні (1791—1792). У 1792 годзе трымаў тэатр у Вільні супольна з Казімірам Жулкеўскім і Генрыкам Кваснеўскім, у 1793 годзе арганізаваў тэатр у Гародні. З 1794 года ў Львове, супрацоўнічаў з Багуслаўскім, які перавёз туды частку Нацыянальнага тэатра з Варшавы, у 1795 годзе вярнуўся ў Гародню, з 1796 года ў Вільні. Арандаваў пад тэатр заняпалы флігель Радзівілаўскага палаца на вул. Віленскай, які быў адрэстаўраваны з дапамогай архітэктара Пятра Pocі. У тэатр (атрымаў назву Вялікі) была прывезена заслона з Дзярэчынскага тэатра Сапегаў. У тэатры Мараўскага ігралі Саламея Дэшнер, Мацей Кажынскі, Юзаф Рагоўскі, Андрэй Руткоўскі. У сезон Мараўскі даваў каля 100 прадстаўленняў. Віленскі Вялікі тэатр дасягнуў высокага ўзроўню, супастаўляльнага з узроўнем Нацыянальнага тэатра ў Варшаве.

Зноскі

  1. 1 2 Polish Theater Encyclopedia — Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Вільнюса
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1801 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1761 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы XVIII стагоддзя