У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэйл. Дамінік Дэйл (англ.: Dominic Dale; нар. 29 снежня 1971, Ковентры, Англія) — валійскі прафесійны гулец у снукер, а таксама, па сумяшчальніцтве, каментатар і вядучы на BBC.
Пераможца двух рэйтынгавых турніраў: Гран-пры 1997 і Шанхай Мастэрс 2007. З’яўляецца адзіным снукерыстам ў свеце, які выйграў больш аднаго рэйтынгавага першынства, але ніколі не з’яўляўся гульцом топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. Яго вышэйшай месцам у табелі аб рангах было дзевятнаццатае, якое ён займаў у сезоне 1999/2000. Таксама ў 2000 годзе Дэйл адзіны раз выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату свету. За сваю кар’еру, якая доўжыцца з 1992 года, аформіў больш за 150 сэнчуры і зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў.
![]() |
Дамінік Дэйл на Вікісховішчы |
---|