wd wp Пошук:

Даменіка дзі Бартола

Даменіка дзі Бартола (іт. Domenico di Bartolo; каля 1400, Ашана — пасля 1445, Сіена) — італьянскі мастак, сіенская школа.

Джорджа Вазары ў сваіх «Жыццяпісах найбольш знакамітых жывапісцаў» паведамляе, што Даменіка дзі Бартола быў пляменнікам і вучнем мастака Тадэа дзі Бартола, «быў сціплы і прыемны і адрозніваўся выключнай ветлівасцю».

У сіенскіх дакументах імя Даменіка дзі Бартола ўпершыню з’яўляецца ў 1420 годзе ў якасці ўдзельніка работ у сіенскім саборы, а ў спісе Гільдыі сіенскіх мастакоў яго імя з’яўляецца ў 1428 годзе. У гэтым жа годзе Даменіка пабываў у Рыме і бачыў там працы Пізанела ў царкве Сан Джавані ін Латэрана, якія зрабілі на яго ўражанне.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12981640X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Domenico di Bartolo // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Domenico di Bartolo // opac.vatlib.it
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1445 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашане
Катэгорыя·Памерлі ў Сіене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Сіена
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Асобы