Даменіка дзі Бартола (іт. Domenico di Bartolo; каля 1400, Ашана — пасля 1445, Сіена) — італьянскі мастак, сіенская школа.
Джорджа Вазары ў сваіх «Жыццяпісах найбольш знакамітых жывапісцаў» паведамляе, што Даменіка дзі Бартола быў пляменнікам і вучнем мастака Тадэа дзі Бартола, «быў сціплы і прыемны і адрозніваўся выключнай ветлівасцю».
У сіенскіх дакументах імя Даменіка дзі Бартола ўпершыню з’яўляецца ў 1420 годзе ў якасці ўдзельніка работ у сіенскім саборы, а ў спісе Гільдыі сіенскіх мастакоў яго імя з’яўляецца ў 1428 годзе. У гэтым жа годзе Даменіка пабываў у Рыме і бачыў там працы Пізанела ў царкве Сан Джавані ін Латэрана, якія зрабілі на яго ўражанне.