wd wp Пошук:

Далучэнне Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР

Бесарабска-Букавінскі паход (руск.: Прутский поход 1940, рум.: Armata sovietică de ocupație din Basarabia și Bucovina) (28 чэрвеня — 3 ліпеня 1940) — ваенная аперацыя, праведзена Чырвонай арміяй з мэтай прымусовай перадачы Румыніяй Бесарабіі і Паўночнай Букавіны (раней захопленых Румыніяй у УНР) у склад СССР. Савецкі бок планаваў яе як поўнамаштабнае ваеннае ўварванне, але, за некалькі гадзін да пачатку аперацыі, кароль Румыніі Караль II прыняў ультыматыўную ноту савецкага боку і пагадзіўся перадаць Бесарабію і Паўночную Букавіну СССР.

Ваенная аперацыя па акупацыі тэрыторыі савецкімі войскамі доўжылася 6 дзён[1], у выніку была захоплена[2][3][4] тэрыторыя Бесарабіі (44000 км² з насельніцтвам 3,2 млн чал.), Паўночнай Букавіны (6000 км² з насельніцтвам 500 000 чал.) і рэгіён Герца (304 км² з насельніцтвам 25000 чал.).

Правядзенне дадзенай аперацыі савецкімі войскамі было запланавана як следства падпісання тайнага пагаднення паміж урадамі Савецкага Саюза і Трэцяга Рэйху, так званага пакта Молатава — Рыбентропа, яе ажыццяўленне стала магчымым толькі пасля краху Францыі ў вайне з Германіяй, калі зрабілася відавочнай ілюзорнасць англа-французскіх абяцанняў Румыніі па падтрымцы яе тэрытарыяльнай цэласнасці[5].

2 жніўня 1940 на большай частцы захопленых зямель (за выключэннем Букавіны і Паўднёвай Бесарабіі) была створана Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, папярэдніца сучаснай Рэспублікі Малдова.

Зноскі

  1. Прутский поход 1940 года
  2. Istoric moldovean — Moldova încă în anii 90 a condamnat Pactul Molotov-Ribbentrop nu de una singură, ci împreună cu toate republicile unionale Архівавана 27 лютага 2012.
  3. Declaration of Independence of the Republic of Moldova Архівавана 30 жніўня 2013.
  4. Poziția oficială a Academiei de Ştiinţe: 28 iunie 1940 a fost zi de ocupaţie sovietică
  5. Joseph Rothschild, East Central Europe between the two World Wars University of Washington Press, Seattle, 1977; ISBN 0925953578, p.314
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Бесарабія
Катэгорыя·Букавіна
Катэгорыя·Гісторыя Малдовы