wd wp Пошук:

Далмацінская мова

Далмацінская мовамёртвая мова раманскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Ужывалася на ўсходнім узбярэжжы Адрыятыкі на тэрыторыі Харватыі і Чарнагорыі. Таксама як і астатнія раманскія мовы, выходзіць з лаціны, якая трапіла на Балканы, дзякуючы экспансіі Рымскай імперыі, яшчэ да новай эры. У выніку змяшання лаціны з іншымі мовамі карэннага і новапрышлага (галоўным чынам славянскага) насельніцтва Балканскай паўвострава ўтварылася новая мова. Далмацінская мова была ва ўжытку да 19 стагоддзя, паступова выцяснялася славянскай мовай, якая панавала ў рэгіёне (харвацкім варыянтам). Сёння на ўзбярэжжы спрэс ва ўжытку харвацкая мова.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раманскія мовы
Катэгорыя·Харватыя