wd wp Пошук:

Дадатны лік

Сімвалы плюс і мінус выкарыстоўваюцца для адлюстравання знака ліку

Дада́тны лік - лік, большы за нуль. Для абазначэння дадатнасці ўжываецца знак «+», які ставіцца перад лічбавым абазначэннем ліка:

+1 (чытаецца «плюс адзін») +23 (чытаецца «плюс дваццаць тры») і г.д. Знак «+», аднак, ужываецца толькі тады, калі неабходна спецыяльна падкрэсліць, што лік з’яўляецца дадатным. Звычайна ж ён апускаецца, гэта значыць пішацца проста 1, 23 і г.д.

Дадатным лікам з’яўляецца:

Для кожнага дадатнага ліка існуе адзіны адмоўны лік, які з’яўляецца супрацьлеглым да яго, гэта значыць, мае такі ж модуль, але супрацьлеглы знак.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Арыфметыка