wd wp Пошук:

Дагні Карлсан

Дагні Карлсан Валбарг (Эрыксан) (шведск.: Dagny Valborg Carlsson (Eriksson); 8 мая 1912, Крыстыянстад, Швецыя — 24 сакавіка 2022) — шведская доўгажыхарка і блогер[2].

Біяграфія

Нарадзілася 6 мая 1912 года ў Крыстыянстадзе.

З маладосці працавала швяёй на фабрыцы, а таксама скончыла тэкстыльны інстытут у Норчэпінгу[3]. У 99 гадоў яна пачала навучацца на курсах працы з кампутарам, а ўжо праз год, калі ёй споўнілася 100 гадоў, завяла свой блог і атрымала вялікую вядомасць у сродках масавай інфармацыі. Дагні сцвярджала, што яе сакрэт доўгажыхарства — добрыя гены і цікаўнасць да жыцця[2].

Карлсан прымала ўдзел у некалькіх тэлевізійных шоу: «Nyhetsmorgon» на канале TV4, «Fråga doktorn», «Gomorron Sverige» на канале SVT, а таксама знялася ў дакументальным серыяле SVT «Det är inte så dumt att bli gammal», была госцем на ток-шоў «Skavlan» у выпуску ад 4 сакавiка 2016 года. Прыняла ўдзел у тэлевіктарыне «Bingolotto» на канале TV4[4]. У 2016 годзе сыграла эпізадычную ролю ў фільме «Hundraettåringen som smet från notan och försvann», дзе адлюстроўвала пажылую жанчыну.[5]

23 лютага 2021 года Дагні Карлсан атрымала першую дозу вакцыны супраць COVID-19, што зрабіла яе адной з самых старых людзей у свеце, якія прайшлі вакцынацыю[6].

Дагні — адна з самых вядомых блогераў у Швецыі. Яе аптымізм і цікаўнасць натхнялі тысячы людзей змяняць сваё жыццё, яна паказвала на сваім прыкладзе, што вучыцца новаму ніколі не позна.

Памерла 24 сакавіка 2022 года.

Зноскі

  1. https://www.svt.se/kultur/bloggaren-dagny-carlsson-ar-dod
  2. 1 2 Nyfikenhet ger dig ett långt liv" Aftonbladet, 16 March 2015.
  3. 102 år och egen blogg allehanda.se, 21 March 2015.
  4. Avsnitt 50.20 BingoLottoWiki.
  5. Se 104-åriga Dagny Carlssons känga till filmen “Hundraettåringen SVT Play (Archived)
  6. Bloggaren Dagny Carlsson, 108, har blivit vaccinerad mot covid-19.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Блогеры Швецыі
Катэгорыя·Доўгажыхары Швецыі
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу