wd wp Пошук:

Дагаворы аб перасяленні паміж Польшчай і СССР

Першая старонка польска-ўкраінскага дагавора
Апошняя старонка польска-ўкраінскага дагавора

Дагаворы аб перасяленні — агульная назва трох міжнародных дагавораў, падпісаных у 1944 годзе Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ) з трыма савецкімі рэспублікамі: Беларускай, Украінскай і Літоўскай. Паводле дагавораў адбывалася прымусовае перасяленне асоб польскай і яўрэйскай нацыянальнасцей і грамадзян Польшчы з усходніх тэрыторый міжваеннай Польшчы, якія пасля Другой сусветнай вайны ўвайшлі ў склад СССР. З іншага боку, беларусы, літоўцы і ўкраінцы былі пераселены з Польшчы ў адпаведныя савецкія рэспублікі.

Дагаворы сталі наступствам падпісання ў Маскве 27 ліпеня 1944 года «Пагаднення паміж ПКНВ і ўрадам СССР» аб польска-савецкай граніцы[1]. Юрыдычна перасяленне (у дакументах названае «рэпатрыяцыяй» ці «эвакуацыяй») было дабравольным, аднак на справе перасяленцы маглі забраць з сабой адзенне, абутак, бялізну, пасцель, харч, побытавыя прыборы, інвентар, але мусілі пакінуць гатоўку, грошы, золата і каштоўнасці, творы мастацтва, траспартныя сродкі, мэблю.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вялікі, 2004

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення
Катэгорыя·Украінцы ў Польшчы
Катэгорыя·Літва ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Украіна ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Польшча падчас Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Перасяленне народаў у СССР
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Польшчы
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы СССР
Катэгорыя·Палякі ў СССР
Катэгорыя·Другая сусветная вайна на Беларусі
Катэгорыя·Літоўцы ў Польшчы