wd wp Пошук:

Дабратвір

Дабратвір (укр.: Добротвір) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Кам’янка-Бугскага раёна, размешчаны ў 50 км на паўночны ўсход ад Львова.

Гісторыя

Раней Дабратвірам называлася сяло Стары Дабратвір. Пасёлак пачынаў будавацца разам з Дабратвірскай цеплавой электрастанцыяй у 1951 г. Першая турбіна запрацавала ўжо праз пяць гадоў. Мясцовасць, дзе зводзіўся Дабратвір, раней была моцна забалочаная, і таму хуткімі тэмпамі асушалася.

Цеплаэлектрастанцыя

У 2010 г. на электрастанцыі працавала 1,5 тыс. работнікаў. Дабратвірская цеплавая электрастанцыя — найбуйнейшае ў рэгіёне электрапрадпрыемства, першынец у Заходняй Украіне, 50 адсоткаў вырабленай электраэнергіі экспартуецца ў Польшчу больш за дзесяць гадоў і дае 60 адсоткаў бюджэту раёна. 85% электраэнергіі вырабляецца на вугалі Львоўска-Валынскага басейна з Чэрванаграда, для вытворчасці астатніх выкарыстоўваецца газ.

Інфраструктура

Уся інфраструктура пасёлка стваралася дзякуючы фінансавай падтрымцы ЦЭЦ. У пасёлку размешчана адна з найбуйнейшых школ Львоўскай вобласці, дзе навучаецца больш за 1,5 тыс. вучняў. Ёсць музычная школа, два дзіцячыя садкі на 300 месцаў, прафесійны ліцэй, а таксама спартыўная школа (адна з наймацнейшых ва Украіне па байдарках і каноэ), сярод выпускнікоў якой — срэбраны алімпійскі прызёр на байдарках і каноэ Міхаіл Слівінскі і нямала майстроў спорту.

Пасёлак мае свой гісторыка-краязнаўчы музей па вул. Спартыўнай, 2. Таксама дзейнічае бібліятэка імя В. Петраха, якую адкрылі 28 красавіка 2003 г. Памяшканне бібліятэкі было пабудавана на сродкі мецэната, былога жыхара пасёлка Васіля Петраха. Функцыянуе Народны дом (дом культуры), дзе працуе шаснаццаць розных гурткоў творчасці. Двум калектывам прысвоена званне «Народны», аднаму — «Узорны».

Пасёлак з’яўляецца шматканфесійным. Ёсць цэрквы: Пакрова Прасвятой Багародзіцы УГКЦ; святых Пятра і Паўла ПЦУ; Дом малітвы пратэстантаў. Рыма-каталікі на імшу ездзяць у сяло Стары Дабратвір, дзе ёсць Касцёл Святога Станіслава і Святога Яна з Дуклі.

Любімым месцам адпачынку жыхароў з’яўляецца Дабратвірскае вадасховішча на рацэ Заходні Буг.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Кам’янка-Бузькага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта