wd wp Пошук:

Дабраслаў

Дабраслаў[1] (укр.: Доброслав) — пасёлак гарадскога тыпу ў Лыманскім раёне Адэскай вобласці Украіны за 50 км на паўночны ўсход ад Адэсы, раённы цэнтр.

Паселішча ўзнікла каля 1802 года, калі памешчык Палтаўскай губерні Антон Кадынцаў купіў у гэтым раёне зямлю і перасяліў на новае месца частку сваіх прыгонных. Па імені ўладальніка населены пункт спачатку атрымаў назву Антонава-Кадынцава, у 1935 годзе камуністычнымі ўладамі пасёлак быў перайменаваны на Камінтэрніўскэ (Камінтэрнаўскае). У 2016 годзе ў адпаведнасці з законам Украіны аб дэкамунізацыі пасёлак быў перайменаваны на Дабраслаў.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Лыманскага раёна (Адэская вобласць)
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Адэскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96