wd wp Пошук:

Дабрамір Хрыз

План крэпасці Просек, рэзідэнцыі Дабраміра Хрыза

Дабрамір, вядомы візантыйцам як Хрыз (балг.: Добромир Хриз, грэч.: Δοβρομηρός Χρυσός) — балгарскі баярын, напаўнезалежны валадар у Усходняй Македоніі, які абапіраўся на атрады балгараў і влахаў. Захапіўшы Струміцу, Дабрамір за некалькі гадоў падпарадкаваў шэраг навакольных земляў. Быўшы залучаны ў балгара-візантыйскія войны, ваяваў і на баку Калаяна, і на баку імператара Аляксея III Ангела. Першы ўспамін датаваны 1197 годам, апошні — 1202, калі яго землі захапіў Калаян.

Дынастычныя сувязі

Ён быў ужо жанаты, калі аформіў другі шлюб з усватанай візантыйскім імператарам дачкой вайскавода Мануіла Каміцы. Каля 1200 года Дабрамір ажаніўся ў трэці раз з унучкай імператара Феадорай Ангелінай, раней жонкай іншага балгарскага феадала Іванкі.

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Постаці Струміцы
Катэгорыя·Кіраўнікі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Балгарыі