wd wp Пошук:

Дабрамыслінскі сельсавет

Дабрамы́слінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дабрамыслі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабрамысленскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабрамысль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Выдрэйскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Бор, Мар’янова і Рэчкі)[1], якая 1 красавіка 1960 года перададзена ў склад Крынкаўскага сельсавета[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Дабрамыслінскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета тэрыторыя скасаванага Горбаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1, Горбава 2, Малькава і Сітна)[3]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Жалудова і Ціханава[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2213 чалавек[5], з іх 83,1 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 2,3 % — украінцы, 0,7 % — малдаване[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дабрамыслінскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе