wd wp Пошук:

Дабейскі сельсавет

Дабе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дабея.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 9 населеных пунктаў Лаўжанскага сельсавета (Баравыя, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда, Слабада і Шняўка)[1]. У 1963 годзе вёска Шняўка пералічана ў склад Лаўжанскага сельсавета Полацкага раёна[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава), якія да 30 ліпеня 1966 года ўваходзілі ў склад Бешанковіцкага сельсавета Бешанковіцкага раёна, у склад Лаўжанскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (Баравыя, Барсукі, Варанькі, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда і Слабада)[3]. 10 жніўня 1970 года ў склад Мікалаеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета са Светласельскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Будавесць» (вёскі Амбросавічы, Гародна, Куціна, Маркава, Непароты, Рускі і Чарнецкае)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1341 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага і 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дабейскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе