wd wp Пошук:

Гіяні Заіл Сінгх

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гіяні Заіл Сінгх (5 мая 1916, в. Сандхван, акруга Фарыдкот, штат Пенджаб, Брытанская Індыя -25 снежня 1994, Чандыгарх) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сельскага рамесніка. Сікх па веравызнанні, атрымаў ганаровую для паслядоўнікаў гэтай рэлігіі мянушку Giani, аднак пасля быў адлучаны ад веры з прычыны сваіх ліберальных поглядаў.

У 1938 годзе далучыўся да вызваленчага руху, уступіўшы ў мясцовае аддзяленне ІНК, сябрам якога заставаўся ўсё жыццё. Правёў 5 гадоў (1938—1943) у зняволенні за сваю палітычную дзейнасць.

Пасля заваёвы Індыяй незалежнасці займаў міністэрскія пасады ва ўрадзе і кіруючыя пасады ў мясцовым аддзяленні ІНК у штаце Пенджаб. Галоўны міністр (кіраўнік урада) Пенджаба ў 1972—1977 гадах. Неаднаразова станавіўся дэпутатам індыйскага парламента, прыхільнік і паплечнік І. Гандзі.

Міністр унутраных спраў Індыі са студзеня 1980 па чэрвень 1982 года. Прэзідэнт Індыі ў 1982—1987 гадах (на галасаванні 12 ліпеня 1982 гады атрымаў 754.113 галасоў і 72,7 % галасоў выбаршчыкаў), першы сікх, які стаў кіраўніком краіны. Падчас яго знаходжання на пасадзе ў краіне адбываліся антыўрадавыя выступы сікхаў, ваенная аперацыя супраць сікхскіх фармаванняў, а таксама антысікхскія пагромы, аднак З. Сінгх, будучы іх аднаверцам, нічым не выказаў ім сваёй падтрымкі, будучы прыхільнікам секулярызму.

У 1983—1986 гадах быў генеральным сакратаром Руху недалучэння.

Аўтар вершаў на хіндзі і урду.

Сканаў з прычыны траўмаў, атрыманых у аўтамабільнай катастрофе 29 лістапада 1994 года. Па ім была абвешчана 7-дзённая дзяржаўная жалоба. Як бачны дзяржаўны дзеяч, быў крэміраваны ў Мемарыяле Махатмы Гандзі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Zail Singh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Giani Zail Singh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Giani Zail Singh // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Чандыгарху
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая