wd wp Пошук:

Гіпертуф

Кветкавы кантэйнер з гіпертуфу

Гіперту́ф (англ.: Hypertufa) — лёгкі сітаваты бетон на аснове портландцэменту. Выкарыстоўваецца як штучная замена натуральнага туфу.

Склад

Гіпертуф — штучны матэрыял, у склад якога ўваходзяць:

Прапорцыі вызначаюцца ў залежнасці ад канкрэтных матэрыялаў, але портландцэмент дадаецца не меней за 10 % ад ўсіх складальнікаў. Яны злучаюцца з дапамогай вады. Пасля змешвання на працягу некалькіх сутак адбываецца хімічная рэакцыя. Ёй садзейнічае тое, што портландцэмент утрымоўвае вапну, якая з’яўляецца шчолаччу, а арганічны матэрыял — выдатны акісляльнік. У выніку адбываецца зацвярдзенне. З цягам часу арганічны складальнік перагнівае, што робіць гіпертуф сітаватым.

Выкарыстанне

Гіпертуф досыць трывалы, лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы, пры прыгатаванні прымае зададзеную форму, мае ўласцівасць назапашваць, а потым аддаваць вільгаць, што робіць яго папулярным у садоўніцтве (для вырабу кантэйнераў, у якіх гадуюць расліны) і ландшафтным дызайне (стварэнні альпійскіх горак, садовых скульптур, фарміраваных субстратаў для вырошчвання дэкаратыўнага моху і інш.).

Зноскі

  1. Perlite vs vermiculite Архівавана 19 красавіка 2016.
  2. Easy wayswith Hypertufa Архівавана 5 ліпеня 2016.
  3. Hypertufa Recipe Using Coir Архівавана 21 красавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ландшафтны дызайн
Катэгорыя·Бетон