wd wp Пошук:

Гімнаспарангій дрыжалкападобны

Гімнаспарангій дрыжалкападобны (Gymnosporangium tremelloides) — від паразітычных грыбоў. Пасяляюцца на лісці раслін падсямейства яблыневыя[1].

Апісанне

Gymnosporangium tremelloides разам з гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (Gymnosporangium sabinae) развівае тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus). Гэта паражэнне носіць хранічны характар​​, і таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы. Гэтыя пладовыя расліны адыгрываюць ролю прамежкавага гаспадара, бо яны заражаюцца базідыяспорамі з ядлоўца[2].

Прыкладна ў ліпені на верхнім боку лісця яблыневых з’яўляюцца круглявыя чырванавата-аранжавыя плямы з дробнымі цёмнымі кропкамі. Гэтыя кропкі — спермагоніі грыба. Пазней на ніжнім боку лісця развіваюцца эцыдзіі ў выглядзе даўгаватых, конусападобных ці сасцападобных вырастаў, якія размяшчаюцца групамі. Пасля паспявання эцыдзіі разрываюцца зоркападобнымі расколінамі і з іх выкідаюцца эцыдзіаспоры[2].

У некаторыя гады пры моцным развіцці захворвання могуць пашкоджвацца не толькі лісце, але і парасткі з пладамі. На цэлым дрэве бывае цяжка выявіць непашкоджаныя лісці. Такое захворванне прыносіць істотную шкоду: дрэвы не даюць прыросту, плады не могуць развівацца і ападаюць раней часу[2].

Барацьба ў сельскай гаспадарцы

Каб не дапусціць масавага развіцця хваробы, трэба знішчаць зараснікі ядлоўцу побач з пладовымі садамі, а таксама апрыскваць дрэвы спецыяльнымі хімічнымі прэпаратамі[2]. Паколькі прамежкавым гаспадаром віду з’яўляецца ядловец звычайны (Juniperus communis), трэба пазбягаць яго пасадак у арэале развядзення яблыневых садоў і іншых культур, якім шкодзіць Gymnosporangium tremelloides. Тое самае тычыцца і іншых відаў ядлоўца.

Зноскі

  1. Gymnosporangium (шведск.)
  2. 1 2 3 4 Семейство Пукциниевые (Pucciniaceae) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пукцыніевыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паразіты
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Іржаўныя грыбы