Гімнаспарангій дрыжалкападобны (Gymnosporangium tremelloides) — від паразітычных грыбоў. Пасяляюцца на лісці раслін падсямейства яблыневыя[1].
Gymnosporangium tremelloides разам з гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (Gymnosporangium sabinae) развівае тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus). Гэта паражэнне носіць хранічны характар, і таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы. Гэтыя пладовыя расліны адыгрываюць ролю прамежкавага гаспадара, бо яны заражаюцца базідыяспорамі з ядлоўца[2].
Прыкладна ў ліпені на верхнім боку лісця яблыневых з’яўляюцца круглявыя чырванавата-аранжавыя плямы з дробнымі цёмнымі кропкамі. Гэтыя кропкі — спермагоніі грыба. Пазней на ніжнім боку лісця развіваюцца эцыдзіі ў выглядзе даўгаватых, конусападобных ці сасцападобных вырастаў, якія размяшчаюцца групамі. Пасля паспявання эцыдзіі разрываюцца зоркападобнымі расколінамі і з іх выкідаюцца эцыдзіаспоры[2].
У некаторыя гады пры моцным развіцці захворвання могуць пашкоджвацца не толькі лісце, але і парасткі з пладамі. На цэлым дрэве бывае цяжка выявіць непашкоджаныя лісці. Такое захворванне прыносіць істотную шкоду: дрэвы не даюць прыросту, плады не могуць развівацца і ападаюць раней часу[2].
Каб не дапусціць масавага развіцця хваробы, трэба знішчаць зараснікі ядлоўцу побач з пладовымі садамі, а таксама апрыскваць дрэвы спецыяльнымі хімічнымі прэпаратамі[2]. Паколькі прамежкавым гаспадаром віду з’яўляецца ядловец звычайны (Juniperus communis), трэба пазбягаць яго пасадак у арэале развядзення яблыневых садоў і іншых культур, якім шкодзіць Gymnosporangium tremelloides. Тое самае тычыцца і іншых відаў ядлоўца.