wd wp Пошук:

Гіменалепідыды

Гіменалепідыды (Hymenolepididae) — сямейства гельмінтаў класа стужачных чарвей.

Даўжыня цела ад долей да 700 мм, шырыня 0,2—11 мм. Складаюцца са сколекса, шыйкі і стробілы. На сколексе 4 прысоскі і хабаток з 8—10 і больш кручкамі.

Адрозніваецца больш за 100 родаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах. Паразіты птушак, пераважна свойскіх гусей і качак, млекакормячых, чалавека (асноўныя гаспадары). Узбуджальнікі гіменалепідыдозаў.

Гермафрадыты. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (насякомыя, ракападобныя) і рэзервовых (малюскі) гаспадароў. Лічынкі (цыстацэркоіды) ў кішэчніку асноўнага гаспадара ўкараняюцца ў падслізістую абалонку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачныя чэрві
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара