wd wp Пошук:

Гізела Бургундская

Гізела Бургундская (ням.: Gisela) (каля 950 — 21 ліпеня 1007 або 1006, Рэгенсбург) — герцагіня Баварыі і маці імператара Генрыха II. Была старэйшай дачкой караля Конрада Бургундскага з дынастыі Вельфаў, верагодна, ад яго першага шлюбу з Адэланай (Adelana). Пляменніца імператрыцы Адэльгейды, жонкі Атона I.

Біяграфія

Шлюб Гізелы і Генрыха Сварлівага арганізавала імператрыца Адэльгейда[5], звязаная сяброўскімі адносінамі з маці Генрыха Юдзіфай. Вяселле адбылося, верагодна, улетку 972 года, заручыны, — магчыма, яшчэ ў 965 годзе. 6 мая 973 года Гізела нарадзіла старэйшага сына, Генрыха, будучага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых Свавольны, які арганізаваў змову супраць Атона II з мэтай яго звяржэння, быў схоплены ў 978 годзе прыхільнікам імператара Атонам Швабскім. У Магдэбургу, куды быў дастаўлены баварскі герцаг, імператарам было прынята рашэнне канфіскаваць уладанні і маёмасць Генрыха. Герцаг быў сасланы ва Утрэхт, яго сям’я падзелена[6], дзеці адпраўлены ў розныя навучальныя ўстановы. Падчас зняволення мужа Гізела жыла ў Мерзебургу і, хутчэй за ўсё, не мела магчымасці прымаць удзелу ў выхаванні дзяцей[7].

Пахавана ў кафедральным саборы манастыра Нідэрмюнстэр ў Рэгенсбургу. На магіле Гізелы па замове яе дачкі быў усталяваны «крыж Гізелы».

Шлюб і дзеці

У шлюбе з Генрыхам Свавольным у Гізелы было трое дзяцей:

Біёграф Генрыха II Манфрэд Хёфер згадвае таксама пра яшчэ адну дачку Гізелы і Генрыха Сварлівага — Брыгіту, абатысу манастыра Святога Паўла ў Рэгенсбургу[8].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 снежня 2020.
  2. Pas L. v. Gisela de Bourgogne // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Хёфер, 2006, с. 18
  6. Хёфер, 2006, с. 20
  7. Хёфер, 2006, с. 128—129
  8. Хёфер, 2006, с. 24

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1006 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рэгенсбургу
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 950 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэгенсбургу