wd wp Пошук:

Гібіскус сірыйскі

Гібіскус сірыйскі (Hibiscus syriacus) — расліна сямейства Мальвавыя, від роду Гібіскус, якая расце ў Кітаі, Карэі і краінах Заходняй Азіі. Культывуецца ў адкрытым грунце на поўдні Расіі, у Крыме, на поўдні Украіны, у Малдавіі і Сярэдняй Азіі.

Біялагічнае апісанне

Гэта — лістападны куст вышынёй да 5-6 м[3]. Лісце ярка-зялёнае, яйкападобнае, даўжынёй да 10 см. Кветкі адзінкавыя простыя ці махрыстыя. Яны маюць самую розную афарбоўку ад белай да малінавай, часам двухкаляровыя.

Выкарыстанне

Папулярная дэкаратыўная расліна. Яго кветка — нацыянальны сімвал Паўднёвай Карэі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Гибискус (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Флора Еўразіі