wd wp Пошук:

Гюнтэр фон Кірхбах

Гю́нтэр фон Кі́рхбах (ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach; 9 жніўня 1850, г. Эрфурт, правінцыя Цюрынгія, каралеўства Прусія6 лістапада 1925) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Біяграфія

Сын генерала пяхоты, камандзіра V АК. Адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе (1868).

Выпушчаны ў гвардзейскі фузілерны полк. Удзельнік франка-прускай войны 1870—71. З 18 мая 1903 года камандзір 17-я пяхотнай дывізіі. З 1 кастрычніка 1907 года камандзір V АК. 7 красавіка 1911 года прызначаны прэзідэнтам Імперскага ваеннага суда.

Першая сусветная вайна

Пры мабілізацыі 2 жніўня 1914 года пераведзены ў дзеючую армію і прызначаны камандзірам Х рэзервовага корпуса. 29 жніўня 1914 года быў цяжка паранены і амаль два гады правёў у лазарэце.

Пасля выздараўлення 23 верасня 1916 года быў прызначаны камандзірам ландвернага корпуса.

З 22 красавіка 1917 года камандуючы армейскай групай «D» («Дынабург»), якая дзейнiчала на Усходнім фронце.

З 12 снежня 1917 года — камандуючы 8-й арміяй.

Пасля гібелі генерал-фельдмаршала Германа фон Айхгорна 31 ліпеня 1918 года ўзначаліў групу армій «Кіеў», войскі якой акупавалі большую частку тэрыторыі Украіны.

Пасля падзення манархіі ў Германіі кіраваў эвакуацыяй германскіх войскаў на радзіму.

27 жніўня 1917 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126480621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126480621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрынгіі
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрфурце