Гэры Раўкан (англ.: Gary Ruvkun; нар. 26 сакавіка 1952, Берклі, штат Каліфорнія) — амерыканскі вучоны. Працы ў асноўным прысвечаны малекулярнай біялогіі і генетыцы. Член Нацыянальнай акадэміі навук (2008) і Медыцынскай акадэміі (2009) ЗША, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (2019). Лаўрэат шматлікіх прэстыжных прэмій.
У 1973 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, у 1982 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. Атрымаў вядомасць як даследчык мікраРНК. Многія даследаванні праводзіў разам з Віктарам Эмбрасам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2009).