wd wp Пошук:

Гэнрыка Кшывонас

Гэнрыка Крыстына Кшывонас-Стрыхарска (польск.: Henryka Krystyna Krzywonos-Strycharska; нар. 27 сакавіка 1953, Ольштын) — дзеяч апазіцыі ў ПНР, дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча VIII і IX склікання.

Біяграфічныя звесткі

У часы камунізму ў Польшчы працавала ў Гданьску машыністкай трамвая. 15 жніўня 1980 года яна спыніла свой трамвай і загадала пасажырам выйсці, абвясціўшы пра страйк. Гэтую падзею называюць пачаткам страйку гданьскага грамадскага транспарту. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска ўдзельнічала ў перамовах гданьскіх рабочых з уладамі. У выніку тых перамоваў паўстала «Салідарнасць».

Падчас ваеннага становішча яна дапамагала інтэрнаваным, распаўсюджвала падпольны друк. Пазней і сама стала ахвярай рэпрэсій: страціла працу, ёй загадалі пакінуць Гданьск. Падчас аднаго з вобшукаў яе моцна збілі, у выніку яна страціла цяжарнасць.

Ужо ў незалежнай Польшчы разам з мужам яны ўсынавілі і выхавалі 12 дзяцей. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска — дэпутат Сейму і сябра парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143363964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 мая 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ольштыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы