wd wp Пошук:

Гэвін Дуглас

Гэ́він Ду́глас (англ.: Gavin Douglas; каля 14741522) — адзін з найбуйнейшых шатландскіх паэтаў XVI стагоддзя.

Гэвін Дуглас паходзіў з адной з самых уплывовых і багатых сем’яў шатландскай арыстакратыі — ён бы трэцім сынам Арчыбальда «Адчайнага», 5-га графа Ангуса. У маладосці, атрымаўшы адукацыю ў Сент-Эндрускім, а затым Парыжскім універсітэтах, ён абраў духоўную кар’еру і ў 1503 г. стаў настаяцелем царквы Св. Жыля ў Эдынбургу. Пасля смерці караля Шатландыі Якава V у Флодэнскай бітве ў 1513 г. да ўлады ў краіне прыйшоў старэйшы брат Гэвіна Арчыбальд, 6-ы граф Ангус, які быў жанаты на каралеве Маргарыце Цюдар. З дапамогай графа Ангуса Гэвін у 1515 г. быў выбраны біскупам Данкелда.

Нягледзячы на паспяховую кар’еру паэзія Дугласа, як і працы яго старэйшага сучасніка Уільяма Данбара, мае на сабе адбітак індывідуалізму і суб’ектывізму. Яго алегарычная паэма «Палац гонару» (The Palice of Honour) узыходзіць да традыцый «Kingis Quair» Якава I, аднак наскрозь прасякнута гуманістычнымі ідэаламі Рэнесансу. Асаблівае багацце літаратурнай мовы Дугласа адзначаецца ў яго вобразах прыроды Шатландыі, лірызм і самадастатковасць якіх з’явіліся навацыяй у паэзіі.

Аднак самым знакамітым творам Гэвіна Дугласа з’яўляецца яго пераклад «Энеіды» Вергілія, які па праве лічацца адным з лепшых у сусветнай гісторыі. У шатландскім літаратуразнаўстве існаваў нават такі пункт гледжання, што пераклад Дугласа лепшы, чым арыгінал Вергілія. Мова перакладу — уласна шатландская, якая процістаіць як гэльскай, так і англійскай. Менавіта напачатку XVI стагоддзя ўласна шатландская мова перажывала свой росквіт: гэльская ўжо выйшла з ужывання, а да уніі з Англіяй было яшчэ далёка.

Сучасныя выданні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118680560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Эндру Сцюарт
Біскуп Данкелда
14151422
Пераемнік:
Роберт Кокберн
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Шатландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Род Дугласаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1522 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Сент-Эндрускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1474 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных