wd wp Пошук:

Густаў V

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Густаў. Густаў V (шведск.: Gustaf V, Оскар Густаў Адольф; 16 чэрвеня 1858 — 29 кастрычніка 1950) — кароль Швецыі з 8 снежня 1907 года, старэйшы сын Оскара II і Сафіі Насаускай.

Біяграфія

Яго хроснай маці была прабабка Дэзірэ Клары, нявеста Напалеона I, якая выйшла замуж за маршала Бернадота, які пасля стаў каралём Швецыі. Пры нараджэнні прысвоены тытул герцага Вермландскага. Узыйшоў на прастол пасля смерці бацькі, праз два гады пасля аддзялення Нарвегіі. Яго жонка, Вікторыя Бадэнская (у шлюбе з 20 верасня 1881 года) была нашчадкам папярэдняй шведскай дынастыі — Гольштэйн-Готарпскай (ад караля Адольфа Фрэдрыка). Меў чын рускага (снежань 1907) і германскага (3 жніўня 1908) адмірала.

Густаў V быў апошнім каралём Швецыі, якія прама ўмешваліся ў палітыку ўрада (пытанне пра абаронны бюджэт у 1914 годзе). У 1939 годзе ён адмовіўся ад пасады вярхоўнага галоўнакамандуючага шведскай арміяй. Лічыцца, што Густаў V меў падчас Першай сусветнай вайны пранямецкія сімпатыі (шмат у чым пад уплывам жонкі). Перад Другой сусветнай вайной кароль і яго ўнук, герцаг Вестэрботэнскі, мелі зносіны з кіраўніцтвам Трэцяга рэйха, асабліва Герынгам. Швецыя падчас вайны пастаўляла Германіі руду, але заставалася нейтральнай і не была акупавана. Пры гэтым кароль выступаў супраць пераследу яўрэяў у Германіі і Венгрыі. У 1941 годзе ён віншаваў Гітлера ў прыватным лісце з перамогамі над СССР і «бальшавіцкай чумой». Баючыся канфлікту з Германіяй, патрабаваў ад урада дазволіць транзіт нямецкіх войскаў праз Швецыю.

Быў вядомым тэнісістам, заснаваў першы тэнісны клуб у Швецыі; як прапагандыст гэтага віду спорту, абраны быў у Міжнародную залу тэніснай славы (1980); клапаціўся пра лёс тэнісістаў, арыштаваных нацыстамі.

Сям’я

Ад шлюбу з Вікторыяй Бадэнскай (1862—1930) Густаў меў трох сыноў:

Яго старэйшы ўнук, сын будучага Густава VI, Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі (1906—1947), вельмі палітычна актыўны ў гады Другой сусветнай вайны, загінуў у авіякатастрофе яшчэ пры жыцці дзеда, пакінуўшы дзевяцімесячнага сына Карла (нар. 1946), які пазней стаў каралём Карлам XVI Густавам.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 585. — ISBN 978-0-942257-70-0
  2. 1 2 Gustav V — 1917.
  3. Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/5 (1819-1860), bildid: C0054453_00286 Праверана 27 красавіка 2018.
  4. Bernadotteska gravkoret Праверана 3 сакавіка 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Тэнісісты Швецыі
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мяча
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Екерэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў Дротнінгхольме
Катэгорыя·Бернадоты
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
Катэгорыя·Члены Міжнароднай залы тэніснай славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стакгольме
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нарвежскага льва
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Дынастыя Бернадотаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі на ланцугу